Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
12 ліпеня 2022

Урад скарэкціраваў правілы карыстання жылымі памяшканнямі

Пастановай Савета Міністраў ад 8 ліпеня 2022 года нумар 454 скарэкціраваны правілы карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў. Адпаведныя змяненні ўнесены ў пастанову ўрада ад 21 мая 2013 года нумар 399, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Змяненнямі ўрэгуляваны пытанні правядзення рамонтных работ для ўстаранення аварыйных сітуацый, якія ствараюць пагрозу жыццю, здароўю грамадзян або прычынення істотнай маёмаснай шкоды арганізацыямі, што ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі; упаўнаважанымі асобамі па кіраванні агульнай маёмасцю; таварыствамі ўласнікаў і арганізацыямі забудоўшчыкаў, якія ажыццяўляюць абслугоўванне жылых дамоў самастойна.

У прыватнасці, дапоўнены пералік патрабаванняў да названых арганізацый. Пры правядзенні рамонтных работ у такіх выпадках імі павінны прымацца меры па забеспячэнні захаванасці жылога памяшкання і маёмасці, што знаходзіцца ў ім, пасля атрымання доступу ў яго ў выпадку адсутнасці паўналетняга грамадзяніна, які пражывае ў ім, або іншай паўналетняй асобы, якая забяспечыла доступ, да моманту перадачы гэтага жылога памяшкання яго ўласніку.

Акрамя таго, устаноўлена, што доступ арганізацый у такіх выпадках да канструкцыйных элементаў, інжынерных сістэм і абсталявання, што знаходзяцца ў жылых памяшканнях, праводзіцца ў прысутнасці пражываючага ў гэтым жылым памяшканні паўналетняга грамадзяніна або іншай паўналетняй асобы, якая забяспечыла доступ. У выпадку іх адсутнасці - у прысутнасці прадстаўнікоў мясцовага выканаўчага і распарадчага органа з абавязковым папярэднім паведамленнем тэрытарыяльным органам унутраных спраў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Да спіса навін