Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
2 жніўня 2022

Банк развіцця падвоіў фінансаванне інвестпраектаў, экспартнае крэдытаванне і падтрымку МСП


2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Банк развіцця ў першым паўгоддзі прадаставіў каля Br4,6 млрд на рэалізацыю інвестыцыйных і іншых праектаў, экспартнае крэдытаванне і падтрымку малых і сярэдніх прадпрыемстваў, што больш як у 2 разы перавышае ўзровень студзеня - чэрвеня 2021 года, паведамілі БЕЛТА ў банку.

"Галоўная мэта Банка развіцця - садзейнічанне ўстойліваму развіццю нацыянальнай эканомікі, эфектыўнай рэалізацыі дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай палітыкі. За студзень-чэрвень накіравана Br3,5 млрд у эквіваленце на рэалізацыю інвестыцыйных і іншых праектаў, уключаючы інвестыцыйныя крэдыты кліентам і набыццё мэтавых аблігацый для фінансавання аб'ектаў сацыяльнага прызначэння", - адзначылі ў банку.

Аб'ём выдачы экспартных крэдытаў на валавой аснове дасягнуў Br891 млн, а партфель экспартных крэдытаў вырас у 1,5 раза. На фінансавую падтрымку малых і сярэдніх прадпрыемстваў за першае паўгоддзе было прадастаўлена Br143,5 млн у эквіваленце, з іх больш за 60 працэнтаў - на фінансаванне экспартна арыентаваных і імпартазамяшчальных праектаў.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Да спіса навін