Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны рэспублікі
11 красавіка 2022

Акцыя "За бяспеку разам" стартавала ў Беларусі


11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыя "За бяспеку разам" пачалася ў Беларусі 11 красавіка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС.

"Статыстыка штогод сведчыць, што пераважная прычына гібелі людзей ад пажараў у жыллёвым фондзе - так званы чалавечы фактар: бесклапотныя, неасцярожныя дзеянні грамадзян, няведанне правіл або ўсвядомленае пагарджанне мерамі бяспекі, - расказалі ў прэс-службе. - Для павышэння ўзроўню культуры бяспекі сярод насельніцтва МНС з 11 па 27 красавіка правядзе рэспубліканскую пажарна-прафілактычную акцыю па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе ў вясенне-летні пажаранебяспечны перыяд "За бяспеку разам". Да мерапрыемстваў далучацца Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства адукацыі, Міністэрства інфармацыі, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства энергетыкі і Беларускае добраахвотнае пажарнае таварыства".

Акцэнт будзе зроблены на абследаванні проціпажарнага стану домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян, інвалідаў, сем'яў, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, правядзенне з імі інструктыўна-растлумачальнай работы па захаванні правіл пажарнай бяспекі, а таксама інфармаванне людзей аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі. У час акцыі любы жадаючы можа звярнуцца ў тэрытарыяльныя органы і падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях для правядзення абследавання проціпажарнага стану свайго жылля.

"Нагадваем, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь адказнасць за выкананне патрабаванняў пажарнай бяспекі ў жылых дамах, якія належаць грамадзянам на праве прыватнай уласнасці, ускладзена на іх уласнікаў. Таму праверце на працаздольнасць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, а ў выпадку іх адсутнасці ўстанавіце іх у жылых памяшканнях домаўладання. Звярніце ўвагу на спраўнасць абагравальнага абсталявання і электрычнай праводкі. Не пакідайце дзяцей без нагляду дарослых", - дадалі ў МНС.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Да спіса навін