Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
10 мая 2022

Смірноў: хаця б адзін маленькі Ламаносаў ёсць у кожнай школе


10 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Хаця б адзін маленькі Ламаносаў ёсць у кожнай школе. Такое меркаванне выказаў сёння на апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Руслан Смірноў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На нарадзе абмеркавалі вынікі выступлення школьнікаў рэгіёна на заключным этапе рэспубліканскай алімпіяды.

Руслан Смірноў нагадаў, што інтэлектуальныя спаборніцтвы праводзілі па 18 вучэбных прадметах. У гэтым годзе вобласць заняла другую пазіцыю ў рэспубліканскім рэйтынгу, уступіўшы толькі 5 дыпломаў Віцебскаму рэгіёну. "У каманду ўвайшлі 215 навучэнцаў з 13 раёнаў, Гомеля, ліцэя МНС і Гомельскага каледжа-філіяла БелДУТа. Кожны другі стаў пераможцам. Усяго заваявана 114 дыпломаў. З іх 18 - першай ступені, 38 - другой. Дыпламанты ёсць па ўсіх 18 вучэбных прадметах", - агучыў вынікі ён. 

Самы вялікі ўклад у скарбонку перамог - у прадстаўнікоў Савецкага (23 дыпломы), Чыгуначнага і Цэнтральнага (па 16) раёнаў Гомеля, Мазырскага (15). "Радуе, што сярод дыпламантаў тры школьнікі з сельскай мясцовасці - Стрэшынскай і Ніўскай сярэдніх школ Жлобінскага раёна, Сасноваборскай Светлагорскага. Такія вынікі сведчаць аб тым, што хаця б адзін маленькі Ламаносаў ёсць літаральна ў кожнай школе. І развіваць яго талент можна ўсюды, дзе створаны належныя ўмовы для прафесійнага росту педагогаў, забяспечана матэрыяльнае і маральнае стымуляванне настаўнікаў і дзяцей", - упэўнены Руслан Смірноў. 

Гаворачы аб прадметах, начальнік галоўнага ўпраўлення адзначыў: найбольш паспяхова школьнікі вобласці выступілі па фізіцы, інфарматыцы, гісторыі, іспанскай, рускай, кітайскай мовах, матэматыцы, грамадазнаўстве, фізкультуры. "Каманда па фізіцы выклікала сапраўдны фурор - 16 удзельнікаў заваявалі 13 дыпломаў", - удакладніў ён.

"У цэлым добры вынік дасягаецца дзякуючы зладжанай сумеснай рабоце на працягу шэрага гадоў настаўнікаў школ, гімназій, ліцэяў і выкладчыкаў вышэйшай школы вобласці", - дадаў Руслан Смірноў.

Ён звярнуў увагу: у сістэме адукацыі алімпіяда - адно з самых важных мерапрыемстваў года. "Яно сведчыць аб якасці работы са здольнымі і таленавітымі дзецьмі, канкурэнтаздольнасці нашых школьнікаў і педагогаў. Падрыхтоўка пераможца алімпіяды раўназначна падрыхтоўцы высокакваліфікаванага спартсмена. Гэта цэлая навука, тэхналогіі, вялікая індывідуальная трэнерская работа", - падкрэсліў ён.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Да спіса навін