Наладкі
Наладкі шрыфта
Arial
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Паменшаны
Стандартны
Вялікі
Каляровая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны вобласці
5 мая 2022

Гомельскія артысты выканаюць у грамадскім транспарце франтавыя песні


5 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Франтавыя песні прагучаць у грамадскім транспарце Гомеля ў час акцыі "Доўгія вёрсты вайны", паведамілі БЕЛТА арганізатары.
Акцыя "Доўгія вёрсты вайны" прысвечана 77-годдзю Вялікай Перамогі. У перадсвяточныя дні ў аўтобусах гарадскіх зносін будуць гучаць песні ваенных гадоў у выкананні артыстаў і творчых калектываў Гомельскай вобласці.

Арганізатары ўпэўнены, што знаёмыя абсалютнай большасці кампазіцыі закрануць сэрцы і не пакінуць абыякавымі пасажыраў, да таго ж песні створаць атмасферу надыходзячага свята. "Песні ваенных гадоў - асаблівыя, з глыбінным сэнсам, меладычнасцю. Яны і сёння гучаць шчыра і кранальна", - адзначылі арганізатары.

Ініцыятарам акцыі напярэдадні Дня Перамогі стала ААТ "Гомельаблаўтатранс". Ідэю падтрымалі ў аддзелах культуры гаррайвыканкамаў. У выніку ў аўтобусах на гарадскіх маршрутах адбудуцца міні-канцэрты.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Да спіса навін