• Площадь городаПлощадь города
  • Агрогородок ЛясковичиАгрогородок Лясковичи
  • Улицы городаУлицы города
  • Улицы городаУлицы города
  • РайисполкомРайисполком
  • Памятник Н.П.ЧалогоПамятник Н.П.Чалого
Главная -  Новости -  Новости района

У Ляскавіцкім сельсавеце прайшоў "Дзень Савета" і "Дзень дэпутата"

30.09.2015

У “Дні Савета” прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Наўныка, старшыня райсавета дэпутатаў Галіна Шчэрбак, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Кралевіч, генеральны дырэктар РУП “Гомельтранснафта “Дружба”, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў па Тураўскай выбарчай акрузе №30 Сяргей Сасноўскі, генеральны дырэктар ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі” Сцяпан Бамбіза, а таксама работнікі апарата райвыканкама, райсавета дэпутатаў, кіраўнікі раённых служб і арганізацый, старшыні сельвыканкамаў.

Удзельнікі мерапрыемстваў наведалі населеныя пункты Дарашэвічы, Брынёў, Молат і Ляскавічы, дзе пазнаёміліся з іх добраўпарадкаваннем і санітарным станам. Акрамя таго былі наведаны і аб’екты сацкультбыту і ЭЛПГ “Ляскавічы”.

На падвядзенні вынікаў “Дня Савета” са справаздачамі аб навядзенні парадку ў населеных пунктах сельвыканкама, рабоце дэпутацкага корпуса, прафілактычнай рабоце ў плане правапарадку, выступілі старшыня сельсавета Вольга Янкевіч, дэпутат раённага і Ляскавіцкага сельскага саветаў дэпутатаў Павел Батракоў, участковы інспектар міліцыі Вадзім Марозька, начальнік землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Алена Пастухова, галоўны ўрач раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Сяргей Талецкі, начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Алена Дземідзюк.

Тэму выбараў Прэзідэнта краіны закранула ў сваім выступленні Ірына Кралевіч. У прыватнасці яна расказала пра адметнасці сёлетняй выбарчай кампаніі, некаторых магчымых фактах парушэнняў выбарчага кодэкса і іншых пытаннях.

Пасля заканчэння мерапрыемства Ірына Кралевіч і Сяргей Сасноўскі правялі прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Варта адзначыць, што за час прыёму не паступіла ніводнага звароту. А гэта значыць, што ўсе ўзнікаючыя праблемныя моманты тут вырашаюцца на месцы.

Дзмітрый БЯЛЬКО