• Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ГПГП

Адукацыя

Аддзел адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама
247940, г . Петрыкаў, вуліца Гагарына, 17
Тэлефон: 8 (02350) 2-70-79

Начальнік аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама
Жукавец Людміла Мікалаеўна

Прыём грамадзян па асабістых пытаннях па серадах з 8.00 гадзін да 13.00 гадзін

Cайт аддзела

Папярэдняе кансультаванне грамадзян, запіс на прыём да начальніка аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама ва ўстаноўленыя дні і прыём заяў ажыццяўляе сакратар па тэлефоне 8 (02350) 2-70-75 (прыёмная аддзела адукацыі).

Ажыццяўляе агульнае кіраўніцтва аддзелам па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі, аховы дзяцінства.

Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама
Шпак Таццяна Мікалаеўна

каардынуе работу па кадраваму забеспячэнню аддзела, устаноў адукацыі, работу па заяўным прынцыпе «Адно акно»

Тэл. 8 (02350) 2-70-63

Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама Гапонава Алена Аляксандраўна

каардынуе пытанні аховы дзяцінства (усталяванне апекі, усынаўленне, рэалізацыя Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18), аздараўлення навучэнцаў

Тэл. 8 (02350) 2-70-52

У 2021 годзе ў раёне функцыянуе 44 устаноў, падведамных аддзелу адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама, у тым ліку:

25 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (у тым ліку 1 гімназія, 12 сярэдніх школ, 12 вучэбна-педагагічных комплексаў сад-школа);

14 устаноў дашкольнай адукацыі (у тым ліку Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Петрыкава);

3 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;

1 цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;

1 сацыяльна-педагагічны цэнтр.

У 2021 году адчынены Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 2 г.Петрыкава кіравання сацыяльнага развіцця і жыллёва-камунальнай гаспадаркі адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуськалій" на 240 месцаў, якое ў цяперашні час наведваюць 90 выхаванцаў.

Ва ўстановах адукацыі занята 1 390 чалавек, з іх 696 педагагічных работнікаў, якія маюць дастатковы адукацыйны і кваліфікацыйны ўзровень: 95,5 % педагогаў школ і 66,6 % педагогаў устаноў дашкольнай адукацыі маюць вышэйшую адукацыю, вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі маюць 79,6 % педагогаў школ і 61,1 % устаноў дашкольнай адукацыі.

Кваліфікацыйную катэгорыю «настаўнік-метадыст» маюць 0,2 % педагогаў (ДУА «Гімназія г.Петрикова»).

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі маецца 2700 месцаў. 26 устаноў адукацыі, якія рэалізуюць вучэбную праграму дашкольнай адукацыі, наведваюць 927 выхаванца.

Ва ўстановах дашкольнай адукацыі функцыянуюць групы кароткачасовага знаходжання (адаптацыйныя групы, групы выхаднога дня, вячэрнія групы, прагулачныя групы, «Матчыны школы», па падрыхтоўцы да школы і іншыя), у тым ліку на платнай аснове адаптацыйныя, выхаднога дня, «Матчына школа» .

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна навучаецца 3 225 вучняў.

Профільным навучаннем ахоплена 30,0 % навучэнцаў X-XI класаў (112 навучэнцаў з 4 устаноў адукацыі).

Па выніках трэцяга этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах VIII-XI класаў ў 2021 годзе пераможцамі сталі 5 навучэнцаў.

Рэалізоўваецца адукацыйная праграма прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) у рамках вывучэння вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне» ў X-XI базавых класах.

Агульная колькасць навучэнцаў, ахопленых прафесійнай падрыхтоўкай рабочых (служачых) Х-XI класаў склала 261 вучняў ( 69,8 %). Навучанне праводзіцца па 10 спецыяльнасцях (гароднінавод, кветкавод, швачка, аператар электронна-вылічальных машын, цясляр, сталяр, слесар-рамонтнік, трактарыст-машыніст сельскагаспадарчай вытворчасці, ратавальнік-пажарны, памочнік выхавацеля).

Працэнт паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі складае 44,7 % ад агульнай колькасці выпускнікоў XI класаў.

Развітая сетка спецыяльнай адукацыі забяспечвае высокі працэнт ахопу дзяцей з ОПФР і складае на працягу пяці гадоў 100 %.

ДУА «Петрыкаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі» (далей - ЦКРНіР) з'яўляецца каардынатарам спецыяльнай адукацыі. У ЦКРНіР функцыянуе 1 спецыяльны клас (7 навучэнцаў) для дзяцей з цяжкімі і (або) множнымі фізічнымі і (або) псіхічнымі парушэннямі.

Сістэма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прадстаўлена ў раёне трыма ўстановамі (з іх два шматпрофільных – ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр творчасці дзяцей і моладзі” і ДУА “Капаткевічская цэнтр творчасці дзяцей і моладзі”, і адзін аднапрофільны – ДУА “Петрыкаўскі раённы цэнтр турызму і краязнаўства дзяцей і моладзі”).

Ва ўстановах дадатковай адукацыі функцыянуюць 100 аб'яднанняў па інтарэсах, у якіх займаюцца 1 152 навучэнцы гарадскіх і сельскіх школ. Агульны ахоп навучэнцаў склаў 35,7 %.

Актуальнымі напрамкамі выхаваўчай і ідэалагічнай работы з'яўляюцца:

фарміраванне адказных і бяспечных паводзін, здаровага ладу жыцця;

прафілактыка супрацьпраўных паводзін;

працоўнае выхаванне і прафарыентацыйная работа;

фарміраванне інфармацыйнай культуры вучняў;

ўзаемадзеянне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з сям'ёй;

фарміраванне грамадзянска-патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў.

Паказчык ахопу навучэнцаў рознымі відамі пазаўрочнай занятасці ва ўстановах адукацыі раёна на працягу апошніх некалькіх гадоў застаецца стабільным – 94-95 %. Дзейнасцю аб'яднанняў па інтарэсах, клубаў і спартыўных секцый у 2021/2022 навучальным годзе ахоплена больш 3 000 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі або 94,5 %.

Навучэнцы ўстаноў адукацыі Петрыкаўскага раёна адзначаны 66 дыпломамі рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў.