• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ГПГП
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Прайсці рэпетыцыйнае тэсціраванне анлайн можна будзе з 19 мая на сайце РІКВ

06.05.2020

Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 19 мая рэпетыцыйнае тэсціраванне (РТ) можна будзе прайсці анлайн на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў, паведамілі БЕЛТА ў РІКВ.
У сувязі з эпідэміялагічнай абстаноўкай многія пункты правядзення рэпетыцыйнага тэсціравання адмянілі запланаваныя раней на май сеансы РТ. "З 19 мая ўсім жадаючым будзе прадастаўлена магчымасць прыняць удзел у трэцім этапе рэпетыцыйнага тэсціравання ў электронным фармаце ў анлайн-рэжыме на сайце РІКВ", - праінфармавалі ў інстытуце.
Для ўдзелу ў РТ абітурыентам будзе неабходна, як і раней, зарэгістравацца ў сваім асабістым кабінеце на сайце РІКВ. "Пры рэгістрацыі можна будзе скарыстацца адной або некалькімі свабоднымі аплатамі, якія былі вернуты пры адмене раней запланаваных сеансаў рэпетыцыйнага тэсціравання, або правесці аплату пры дапамозе сістэмы "Разлік" (АРІП)", - растлумачылі ў РІКВ.
Рэпетыцыйнае тэсціраванне арганізуецца па 15 навучальных прадметах за курс агульнай сярэдняй адукацыі: руская мова, беларуская мова, фізіка, матэматыка, хімія, біялогія, замежная мова (англійская, нямецкая, іспанская, французская, кітайская), гісторыя Беларусі, грамадазнаўства, геаграфія, сусветная гісторыя (навейшы час).-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)