• Плошча горадаПлошча горада
  • ГПГП
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Кіраўнік МЗС Латвіі ў кастрычніку плануе наведаць Мінск

25.09.2019

25 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс у першай палавіне кастрычніка плануе наведаць Беларусь. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА пасол Латвіі ў Беларусі Эйнарс Семаніс 24 верасня ў час латвійска-беларускага турыстычнага семінара ў Мінску.

 

Пасол падкрэсліў, што паміж Беларуссю і Латвіяй склаліся сапраўды добрасуседскія адносіны, прычым на ўсіх узроўнях. Пры ўручэнні даверчых грамат Прэзідэнту Беларусі ў верасні была пацверджана зацікаўленасць у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва, якое мае глыбокія гістарычныя карані. Эйнарс Семаніс звярнуў увагу на той факт, што ў Латвіі пражывае каля 70 тыс. беларусаў.

 

"У планах у будучым годзе візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Латвію", - паведаміў дыпламат.-0-