• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • ГПГП
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Дзяржстандарт адкрыў галасаванне за лепшыя беларускія тавары

08.12.2021

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі прапануе прыняць удзел у галасаванні за лепшыя беларускія тавары, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Дзяржстандарту.

Конкурс "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" праводзіцца сярод арганізацый, якія вырабляюць харчовыя тавары, прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў, прадукцыю вытворча-тэхнічнага прызначэння, а таксама кампаній, што прадастаўляюць паслугі насельніцтву. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу камісія будзе ўлічваць водзывы спажыўцоў.

Кожны спажывец можа прыняць удзел у галасаванні толькі адзін раз (паўторнае галасаванне ўлічвацца не будзе). Удзел у галасаванні можна прыняць да 20 снежня. Для гэтага трэба перайсці па спасылцы https://quality.gskp.by/, выбраць патрэбную намінацыю і адзначыць, падабаецца ці не падабаецца тавар. Можна таксама накіраваць свае водзывы ў сакратарыят камісіі конкурсу да 20 снежня ўключна на адрас ntc@belgiss.by.

Конкурс "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь" садзейнічае выяўленню якасных, бяспечных і канкурэнтаздольных тавараў і паслуг, у тым ліку новых відаў, а таксама іх пашырэнню на ўнутраным і знешніх рынках. Ён аб'яўляецца штогод з 2002 года па ініцыятыве Дзяржстандарту, абласных выканаўчых камітэтаў і Мінгарвыканкама.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)