• ГПГП
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Навіны -  Навіны рэспублікі

Абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання

27.12.2021

27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-парталу абнародаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь для ўсенароднага абмеркавання, паведамляе БЕЛТА.

Каардынацыя работ па зборы і абагульненні водгукаў грамадзян па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, вынесеным для ўсенароднага абмеркавання, праводзіцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі.

Меркаванні грамадзян па праекце змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама магчымыя прапановы накіроўваюцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі: па электроннай пошце sbor@ncpi.gov.by; шляхам запаўнення электроннай формы, якая знаходзіцца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале па адрасе https://sbor.pravo.by; у пісьмовым выглядзе па адрасе: 220030, г. Мінск, вул. Берсана, 1а, НЦПІ, з паметкай "Канстытуцыя".

З праектам змяненняў Канстытуцыі можна таксама азнаёміцца на інтэрнэт-партале Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.-0-

Новости Беларуси (БЕЛТА)