• Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ГПГП
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны вобласці

Колькасць вакансій па рабочых спецыяльнасцях у банку даных Гомельскай вобласці перавышае 60 працэнтаў

07.09.2022
7 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. У банку вакансій Гомельскай вобласці колькасць прапаноў па рабочых спецыяльнасцях перавышае 60 працэнтаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на старшыню камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама Пятра Шуцько.

"Цяпер у банку даных звесткі аб больш як 12 тыс. вакансій. З іх 62 працэнты - па рабочых спецыяльнасцях", - адзначыў Пётр Шуцько.

Паводле яго слоў, каэфіцыент напружанасці на рынку працы рэгіёна - 0,05 беспрацоўнага на адну вакансію. "Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на 1 верасня - 0,1 працэнта да колькасці рабочай сілы", - агучыў аператыўныя даныя старшыня камітэта.

Усяго з пачатку года ў органы па працы рэгіёна па садзейнічанне ў працаўладкаванні звярнуліся амаль 18 тыс. чалавек, з якіх кожны трэці зарэгістраваны ў якасці беспрацоўнага.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)