• ГПГП
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Старшыня раёна павіншаваў педагогаў, ветэранаў педагагічнай працы з прафесійным святам

03.10.2022
Прафесія педагога заўсёды была і застаецца адной з самых ганаровых і паважаных у грамадстве.
Яна патрабуе не проста якаснай перадачы ведаў, але і асаблівых духоўных якасцяў чалавека. У сэрцы кожнага з нас з часоў светлай школьнай пары настаўнік стаіць у адным шэрагу з самымі блізкімі людзьмі. Мы захоўваем удзячную памяць пра тых, хто навучыў нас самастойна думаць і прымаць рашэнні, адкрыў нам новыя гарызонты.Дзякуй за прафесіяналізм, мудрасць, мэтанакіраванасць і самааддачу. 
Моцнага вам здароўя, добрага настрою, сямейнага цяпла і ўтульнасці, шчасця і дабрабыту.

Аляксандр КОХАН, старшыня раённага выканаўчага камітэта.
Сяргей МАКАРЭВІЧ, старшыня раённага Савета дэпутатаў