• Плошча горадаПлошча горада
  • ГПГП
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Станоўчая дынаміка нараджальнасці

15.05.2020


15 мая ў свеце адзначаецца міжнародны дзень сям’і. Гэта свята ўведзена не выпадкова. Сям’я – гэта ўнікальнае тварэнне прыроды і чалавецтва, гэта крыніца цяпла, утульнасці і дабра для кожнага чалавека. Ад крэпасці сям’і залежыць дабрабыт грамадства. З сям’і пачынаецца жыццё чалавека, тут адбываецца фарміраванне яго як грамадзяніна. Сям’я – крыніца любові, павагі, салідарнасці і прыхільнасці, тое, на чым будуецца любое цывілізаванае грамадства, без чаго не можа існаваць чалавек.
Асноўным прызначэннем сям’і можна назваць нараджэнне і выхаванне дзяцей. Вельмі важна каб сям’я была трывалай. У сям’і дзіця вучыцца спасцігаць сакрэты зносін паміж людзьмі, вучыцца любові і клопату. У сям’і ад пакалення пакаленню перадаюцца мудрасць і веды.
Дзень сям’і дазваляе яшчэ раз задумацца пра важнасць сям’і ў нашым жыцці і праявіць увагу да блізкіх людзей. Бо без іх наша жыццё было б пустым і бязрадасным.
Сёння ў свеце існуе сур’ёзная праблема няпоўных сем’яў і велізарнай колькасці скасавання шлюбаў. А як ставяцца да шлюбу і сям’і жыхары нашага раёна? Пра гэта нам скажуць лічбы статыстыкі. За 4 месяцы 2020 года зарэгістравана 25 шлюбаў. За аналагічны перыяд мінулага года – 24 шлюбы. А вось колькасць скасаванняў шлюбаў расце. За 4 месяцы 2020 гады 33 пары спынілі свае шлюбныя адносіны па ўзаемнай згодзе альбо па рашэнні суда. За аналагічны перыяд 2019 года – 30 пар.
Сёння людзі аддаюць перавагу стварэнню сям’і ў досыць познім узросце, паколькі спачатку мараць атрымаць добрую адукацыю, зрабіць кар’еру і зарабіць грошы. Сярэдні ўзрост мужчын, якія ўступаюць у шлюб – 33 гады, жанчын – 30 гадоў. Па гэтай жа прычыне большасць сучасных сем’яў схіляюцца да нараджэння толькі аднаго дзіцяці. За 2019 год аддзелам ЗАГС зарэгістравана 223 запісы акта аб нараджэнні. За 4 месяцы 2020 года – 82, за аналагічны перыяд мінулага года – 51.
Яшчэ адной тэндэнцыяй нашага часу можна назваць вялікую папулярнасць “грама-дзянскіх” шлюбаў. Людзі хочуць пазбегнуць лішніх абавязальніцтваў, таму яны аддаюць перавагу жыць разам без афіцыйнай рэгістрацыі сваіх адносін.
Каб сям’я была моцнай і дружнай, трэба гэтага жадаць. Ніхто за вас не зробіць вашы адносіны гарманічнымі – над гэтым трэба працаваць.
Напярэдадні свята віншую ўсе сем’і раёна з гэтым цудоўным днём! Жадаю, каб у кожнай сям’і мацнелі повязі павагі, любові, даверу і ўзаемаразумення, каб сямейныя ачагі гарэлі цяплей і ярчэй. Міру і дабра Вам, шчасця і дабрабыту!

Анастасія ПАНАМАРЭНКА,
начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама.