• ГПГП
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Славім працу будаўнікоў

15.08.2019

Напярэдадні Дня будаўніка прадстаўнікі райкама прафсаюза АПК Алена Галеня і ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Марына Маісеева наведаліся ў ДП "Капаткевіцкая перасоўная механізаваная калона-67" з прыемнай місіяй.

Вядома, што калектыў ПМК-67 у сваім календары свят мае некалькі значных дат. Так, на пачатку чэрвеня святкуецца прафесійны Дзень меліяратара, а ў жніўні – Дзень будаўніка, бо вядома ж, што людзі, занятыя ў гэтай організацыі, вядуць будаўнічыя работы: рэканструкцыі меліярацыйных каналаў і збудаванняў – непасрэдна іх прамы абавязак.

Ганаровыя граматы і падарункі атрымалі ў гэты пятнічны дзень трактарыст Васіль Самусевіч, вадзіцелі Аляксандр Зімін і Аляксандр Герасіменка, а таксама паважаны ў калектыве чалавек, заўзяты лідэр вытворчасці – машыніст экскаватара Іван Аскерка.

Словы ўдзячнасці за нялёгкую працу пачулі на свой адрас не толькі ўладальнікі грамат і падарункаў, але і астатнія работнікі калектыва, хто сабраўся ў гэты дзень.

Старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ПМК-67 Сяргей Малчанаў таксама далучыўся да віншаванняў.

Моцнага вам здароўя, стабільнасці, выканання даведзеных заданняў і цудоўнага настрою, паважаныя будаўнікі!

Інга ГІЛЕНКА.
Фота аўтара.