• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ГПГП
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

“Скажы НЕ, шкодным звычкам”

24.08.2022


Ва ўстанове культуры прайшло мерапрыемства па прафілактыцы шкодных звычак сярод падлеткаў. Культарганізатар цэнтра культуры і вольнага часу  правяла з дзецьмі гутарку пра шкоду курэння, ужывання алкаголю і наркатычных сродкаў. Як вядома, забароны прыцягваюць падлеткаў, таму дарослым важна знайсці патрэбныя словы і данесці да непаўналетніх інфармацыю пра горкія наступствы такіх захапленняў. Вельмі важна пераключыць увагу дзіцяці на карысныя для яго заняткі. Сустрэча закончылася турнірам па більярдзе і настольным тэнісе. Пераможцам турніраў былі ўручаны заахвочвальныя білеты на наведванне ўстановы.