• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ГПГП
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Раённае Пагадненне падпісана

06.09.2019
2 верасня сацыяльныя партнёры Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў – раённы выканаўчы камітэт у асобе старшыні Аляксандра Наўныкі і раённы савет дырэктараў суб’ектаў гаспадарання, прадстаўлены яго старшынёй Юрыем Апановічам, – заключылі Пагадненне на 2019-2022 гады.
Абапіраючыся на новае Пагадненне, прафсаюзныя камітэты разам з наймальнікамі імкнуцца максімальна напоўніць калектыўныя дагаворы арганізацый рэальным зместам і нормамі, якія паляпшаюць становішча работніка ў параўнанні з дзеючым заканадаўствам.
У снежні мінулага года заключана Генеральнае пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь, аб’яднаннем наймальнікаў і прафсаюзамі на 2019-2021 гады. 5 жніўня сёлета заключана аналагічнае пагадненне на абласным узроўні.

Алена БРУЦКАЯ.
Фота аўтара