• Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ГПГП
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

ПРАЦУ ЗЕМЛЯРОБАЎ – НА КІРМАШ

20.09.2019


Згодна з распараджэннем райвыканкама ад 12 верасня № 284-р “Аб арганізацыі і правядзенні кірмашоў” у Петрыкаве і гарпасёлку Капаткевічы распачынаюць работу восеньскія кірмашы.
Ужо заўтра ў 9 гадзін па вуліцы Базарнай у Петрыкаве на пляцоўцы паміж магазінамі “Меркурый” і “Тавары для дома” разгорнуць работу гандлёвыя рады з садавіной і гароднінай, а таксама шматлікімі іншымі прысмакамі і патрэбнымі ў прысядзібнай гаспадарцы таварамі сельгаспрадпрыемствы і фермерскія гаспадаркі, прадпрыемствы грамадскага харчавання і садаводніцкія таварыствы. Тое ж плануецца і ў Капаткевічах.
Работа кірмашоў прадугледжана да 14 гадзін.
Дарэчы, восеньскія кірмашы ў Петрыкаве будуць праходзіць кожную суботу: 28 верасня, 5, 12, 19 і 26 кастрычніка.
У Капаткевічах кірмашы будуць праведзены яшчэ ў кастрычніку – 5 і 26 чысла.
Калі ласка, прыходзьце за таварамі альбо прыносьце на продаж свае з прысядзібных участкаў!
І. АЛЯКСАНДРАВА