• ГПГП
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Петрыкаўскі край - Радзіма мая

09.11.2021
У Петрыкаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі праходзіць персанальная выстава работ мастака Івана Паўлавіча Перарэжкі пад назвай “Петрыкаўскі край – Радзіма мая”.
 Іван Паўлавіч нарадзіўся ў 1963 годзе ў вёсцы Макарычы. Вучыўся ў Гомельскім вучылішчы народных мастацкіх промыслаў па спецыяльнасці разьба па дрэве, інкрустатар шпонаў, токар па дрэве. Пасля заканчэння год працаваў канструктарам мэблі ў Гомельскім палітэхнікуме. Потым – служба ў войску. З 1986 года тры гады працаваў мастаком-афармі-целем будаўнічага ПМК-110, пазней – кіраўнік дзіцячага гуртка “Разьба па дрэве” Петрыкаўскага Дома піянераў. Кіраўнік афармлення тэрыторыі музея-сядзібы Дзеда Талаша, распрацоўшчык і выканаўца інтэр’ера дома-музея Дзеда Талаша, аўтар скульптур “Дзед Талаш з сякерай”, “Бабка Наста”, “Мацярынства””, распрацоўшчык эскізаў сценавых роспісаў дзіцячага сада № 7 выканаўца іх роспісу сумесна з калектывам установы, аўтар эскіза і разьбы іканастаса храма “Узнясення Гасподняга”.
 Выставу мастака дапаўняюць карціны, якія вышывала яго маці.
Музей запрашае ўсіх жадаючых наведаць выставу карцін, якая будзе працаваць да снежня месяца.