• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ГПГП
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Першакласнікам — партфелі

26.08.2019

На працягу жніўня ў раёне праходзіць абласная дабрачынная акцыя «Збяром партфель першакласніку». Удзельнікі яе далучацца да аказання дапамогі дзецям-першакласнікам, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дзецям са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў.

Па выніках акцыі на першавераснёвых святах першакласнікі атрымаюць партфелі з ўсімі неабходнымі школьнымі прыладамі.

Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, які з’яўляецца арганізатарам акцыі, запрашае прыняць удзел у акцыі работнікаў і кіраўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, сельскіх выканаўчых камітэтаў, праваахоўных органаў, прафсаюзных арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў прыватных гандлёвых прадпрыемстваў.
Куратарам акцыі ў нашым раёне выступае Сацыяльна-педагагічны цэнтр. З пытаннямі і прапановамі звяртайцеся па тэлефоне 2-69-74.

 

Алена ГАПОНАВА,
галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.