На мерапрыемства завіталі прадстаўнікі бізнесу Петрыкаўшчыны розных
напрамкаў дзейнасці. Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандра Янчанкава
звярнулася да прысутных з прывітальным словам і вызначыла план работы
пасяджэння. Пра выплату ўзносаў ФСАН як гарантыю сацыяльных правоў
распавяла начальнік Петрыкаўскага раённага аддзелу ФСАН Святлана
Ананьева.
Затым з паведамленнем “Пра наяўнасць і парадак вылучэння зямельных
участкаў для прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі Петрыкаўскага
раёна” выступіла начальнік аддзела землеўпарадкавальнай службы
райвыканкама Надзея Будовіч-Ярмак. Надзея Міхайлаўна засяродзіла ўвагу
не толькі на прапановы ўчасткаў, але і на адказнасць, якую нясе асоба
пасля вылучэння кавалка зямлі.