• ЛяскавічыЛяскавічы
  • ГПГП
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

“Маёмасць” ёсць. Што з ёй рабіць?

24.02.2020


Усё менш часу застаецца на вырашэнне пытанняў з ІПЧ “Маёмасць”, таму наш карэспандэнт са спісам найбольш хвалюючых нашых чытачоў пытанняў звярнуўся за прафесійнай кансультацыяй да Марыны Лук’янавай, начальніка аддзела эканомікі райвыканкама.
– Калі завяршаецца тэрмін абароту ІПЧ “Маёмасць”?
– Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь пастановай ад 28 лютага 2019 года № 134 устанавіў тэрмін абароту ІПЧ “Маёмасць” па 31 снежня 2020 года.
– Ці будзе грашовая кампенсацыя нявыкарыстаных ІПЧ “Маёмасць”?
– Законам ад 6 ліпеня 1993 года “Аб iмянных прыватызацыйных чэках Рэспублiкi Беларусь” прадугледжана, што па заканчэнні тэрміну абароту прыватызацыйных чэкаў нявыкарыстаныя ўладальнікам чэкі могуць быць прад’яўлены для пагашэння, а тэрмін і парадак выплаты кампенсацыі за нявыкарыстаныя чэкі і іх кошт устанаўліваецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзі-дэнтам Рэспублікі Беларусь. Кампенсацыі будуць падлягаць толькі асабіста налічаныя ІПЧ “Маёмасць”. Набытыя або падораныя чэкі кампенсацыі не падлягаюць. Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2005 года № 756 вызначаны намінальны кошт ІПЧ “Маёмасць” – 44 капейкі.
– Ці можна падарыць ІПЧ “Маёмасць”?
– Падарыць чэкі можна блізкім сваякам. Але ў далейшым адораны зможа абмяняць на акцыі толькі 250 ІПЧ “Маёмасць”. Падораныя чэкі трэба перааформіць у любым падраздзяленні ААТ “ААБ Беларусбанк”, якое выконвае аперацыі з ІПЧ “Маёмасць”. Пры сабе неабходна мець пашпарт, сертыфікат ІПЧ “Маёмасць” і выплаціць дзяржаўную пошліну (на бягучы момант – 0,03 базавай велічыні). Затым паведаміць работніку банка нумар чэкавага рахунку, на які неабходна перавесці ІПЧ “Маёмасць”, а таксама іх колькасць. Прысутнасць адорваемага пры пераафармленні неабавязковая, калі ў яго ёсць спецыяльны чэкавы рахунак і вам вядомы яго рэквізіты.
– Аднымі грамадзянамі ІПЧ “Маёмасць” укладзены ў акцыі акцыянерных таварыстваў. Ці можна вярнуць чэкі, укладзеныя ў акцыі?
– Заканадаўствам не прадугледжаны механізм вяртання ІПЧ “Маёмасць”, укладзеных у акцыі акцыянерных таварыстваў. Гэта тлумачыцца тым, што пасля здзяйснення абмену ІПЧ “Маёмасць” на акцыі чэкі паступаюць на спецыяльны чэкавы рахунак камітэта “Гомельаблмаёмасць” для пагашэння, а пагашаныя чэкі вяртанню не падлягаюць.
– Ці можна выкарыстоўваць ІПЧ “Маёмасць” для прыватызацыі жылля?
– Не, адпаведна дзеючаму заканадаўству ІПЧ “Маёмасць” могуць быць выкарыстаны толькі для набыцця прыватызуемых дзяржаўных аб’ектаў (акцый, доляў, паёў у маёмасці такіх аб’ектаў).
Калі ў вас узніклі пытанні, іх можна задаць па тэлефонах 8-0232-70-13-15, 70-13-68 або накіраваць па электроннай пошце control@gomeloblim.gov.by