• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ГПГП
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Калектыў рэдакцыі «ПН» падарыў дзяўчынцы з Украіны партфель

24.08.2022


Па Гомельшчыне крочыць дабрачынная акцыя “Збяром дзяцей у школу разам”. Калектыў рэдакцыі газеты “Петрыкаўскія навіны” не застаўся ў баку ад мерапрыемства і ў ліку першых падтрымаў карысную ініцыятыву.
Мы накіраваліся да Марыі Лучыной, якая гэтай восенню пойдзе ў 3 клас сярэдняй школы № 2 горада Петрыкава. Дзяўчынка разам з бацькамі, братам і бабуляй прыехала на Петрыкаўшчыну з украінскага горада Севераданецка Луганскай вобласці. Жадаем Марыі цікавага школьнага жыцця і знайсці ў палесскім краі сапраўдных сяброў.