• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • ГПГП
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Дзень добрых спраў

23.09.2021
 Пакуль большасць жыхароў раёна збірала грыбы, выкарыстоўваючы добры сёлетні на іх ураджай, валанцёры “Сярэбранага ўзросту” арганізавалі і правялі акцыю “Антыпластык”.
 Свой працоўны дэсант наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і грамадзян сталага ўзросту Петрыкаўскага тэрытарыяльнага цэнтра прымеркавалі да Дня народнага адзінства.
 Месцам збору пластыкавых бутэлек валанцёры выбралі сцежку, на якой часта бываюць, практыкуючыся ў скандынаўскай хадзьбе.
 Вынік працоўнага дэсанту ўнушальны. Па словах удзельнікаў акцыі, больш за палову змесціва смеццевых пакетаў склаў пластык ва ўсіх яго формах.
 Вядомы факт, што пластык – рэкардсмен-доўгажыхар сярод адходаў чалавечай жыццядзейнасці. Таму мэта акцыі, як зазначылі валанцёры “Сярэбранага ўзросту” – прыцягнуць увагу жыхароў Петрыкаўшчыны да пытанняў рэсурсазберажэння і мінімізацыі выкарыстання пластыка ў побыце, а таксама правільнай яго ўтылізацыі.