• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ГПГП
  • ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Быць карысным прыродзе і грамадству

16.09.2019

У ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” працуе лясны аддзел, які выконвае кантроль за выкарыстаннем, аховай, абаронай і ўзнаўленнем леса. У аддзеле працуе 7 чалавек і ў большасці сваёй спецыялісты маюць справу з вялікай колькасцю дакументацыі, якая пільна і кемліва правяраецца. Інфармацыя ў аддзел паступае і ад лясніцтваў, і ад лесанарыхтоўшчыкаў розных форм уласнасці. Па сутнасці, супрацоўнікі лясного аддзела нясуць у лясную гаспадарчую дзейнасць парадак, які так неабходны ў кожнай сферы нашага жыцця.

Як заўважыў інжынер па лесакарыстанні Антон Рудзько, можа скласціся ўражанне, што ахова леса – справа спецыялізаваная і ўскладзена яна павінна быць выключна на работнікаў лясной гаспадаркі. “Але ж гэта не так. Усе мы адказныя за захаванне нашай спадчыны. Я звяртаюся да кожнага чалавека – давайце зберагаць лес і не забруджваць прыроду. Давайце захаваем планету не толькі для нашага жыцця, але і пакінем яе здаровай і жыццяздольнай для нашых нашчадкаў. Чысціня экасістэмы не можа быць справай адной прафесіі, гэта наша агульная мэта”.

Нажаль, у час наведвання Петрыкаўскага лясгаса мы не засталі кіраўніка аддзела Пятра Сазонава, які быў у гэты дзень на ўрачыстасці з нагоды прафессійнага свята ў Мінску. Але Пётр Іванавіч не мог не павіншаваць калег з Днём работнікаў лесу. “Захаванне, прымнажэнне і рацыянальнае выкарыстанне ляснога фонду – вось галоўная задача, якую мы з гонарам выконваем. Шчыра жадаю калегам здароўя і дабрабыту. Няхай кожны дзень дае кожнаму з нас новую моц і магчымасць быць карысным для прыроды і грамадства” – адзначыў Пётр Сазонаў.

Арцём ГУСЕЎ,
фота аўтара