• Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • Плошча горадаПлошча горада
  • ГПГП
  • ЛяскавічыЛяскавічы
Галоўная -  Навіны -  Навіны раёна

Алея адзінства з’явілася на вотчыне Дзеда

20.09.2021
 Напярэдадні Дня народнага адзінства,  актывісты грамадскіх арганізацый і проста неабыякавыя людзі ўзяліся за благародную справу – высадку памятнай алеі.
 Традыцыя высаджваць алеі атрымала асаблівае распаўсюджанне на Петрыкаўшчыне ў апошнія гады. Так, алею ў гонар 100-годдзя ЛКСМБ высадзілі амаль год таму на ўездзе ў райцэнтр з боку пасёлка Капцэвічы. Маладыя дрэўцы і кустоўе з’явіліся паміж былымі малочным і цагельным заводамі і на вуліцы Луначарскага. На тэрыторыі новай пажарнай часці высаджана алея “Пажарнае братэрства”. На вуліцы Каралёва з’явілася “Алея Маці”.
 Адметнасці высокароднай працы дадавала і тое, што поруч працавалі прадстаўнікі маладога і сталага пакалення, актывісты прафсаюза і грамадскіх арганізацый.
 Ды і нагода для мерапрыемства была знакавая – калі раней алеі садзіліся ў гонар пэўнай падзеі ці аб’ядноўвалі людзей па прызванні, то на гэты раз каля сядзібы героя-партызана, што змагаўся за незалежнасць і свабоду нашай краіны, алея стала сімвалам аб’яднання беларускага народу.