• ЛяскавічыЛяскавічы
  • Плошча горадаПлошча горада
  • Помнік Н.П.ЧалогаПомнік Н.П.Чалога
  • ГПГП

Петрыкаў. Працягваем працу ў жылым сектары грамадзян

29.09.2021


Работнікі МНС працягваюць прафілактычную працу ў жылым сектары Петрыкаўскага раёна.
Вялікі ўпор робіцца на праверку домаўладанняў адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян. Хуткімі крокамі наступае ацяпляльны сезон, і, каб усе перазімавалі ў цяпле і бяспецы, ратавальнікі Петрыкаўшчыны надаюць вялікую ўвагу стану печаў і награвальных прыбораў: дапускаецца эксплуатацыя толькі спраўных агрэгатаў, калі гэта печ, яна павінна быць без расколін, перад топачнай адтулінай негорючая аснова, а комін у абавязковым парадку ачышчаны ад сажы.
Пад асаблівым кантролем у членаў назіральных камісій шматдзетныя сем'і і сем'і, якія выхоўваюць аднаго альбо двух малалетніх дзяцей. Ім спецыялісты нястомна нагадваюць, што пакідаць дзяцей без нагляду небяспечна.
Зайшоўшы ў адну з хат з парога, было зразумела, што бацькі з адказнасцю падыходзяць да пытанняў бяспекі.
- У кожным пакоі ў нас устаноўлены апавяшчальнік і мы своечасова замяняем батарэйку, электраправодка пракладзеная ў карабах, печ перарабілі і пабялілі, - правяла па хаце і паказала ўсё шматдзетная мама.
На жаль, сустракаліся і такія домаўладання, дзе з пажарнай бяспека не на "ты". Усюды пануе беспарадак: запалкі раскіданыя каля газавай пліты, у даступным месцы для малога. Электрычная праводка не замацаваная і звісае, а аўтаномны пажарны апавяшчальнік ляжыць на шафе без батарэйкі.
- Чаму вы знялі апавяшчальнік? Батарэйка села? Вы разумееце, што калі здарыцца пажар, то вы не будзеце ведаць пра яго своечасова. Няўжо не чулі пра трагічныя выпадкі ад надзвычайных сітуацыя? - звярнуўся да гаспадыні інспектар.
У ходзе гутаркі грамадзянам ўручаліся буклеты МНС, у якіх прапісаны простыя правілы пажарнай бяспекі.